ВАРШАВА. Міністар фінансаў і віцэ-прэм’ер Польшчы Гжэгож Калодка сыходзіць у адстаўку. Асноўнай прычынай ягонага сыходу называюць той факт, што на паседжаньні Савета Маністраў не быў прыняты шэраг ягоных прапановаў, у прыватнасьці наконт зьмяненьня некаторых падаткаў. Гжэгож Калодка быў другім пасьля Марэка Белькі міністрам фінансаў ва ўрадзе Лешэка Мілера. Польскае міністэрства фінансаў узначаліць намесьнік былога міністра фінансаў Марэка Белькі – Анджэй Рачко, пра гэтае заявіў журналістам прэм’ер Польшчы Лешэк Мілер. А пасаду віцэ-прэм’ера й паўнамоцтвы каардынатара ўсіх міністэрстваў, зьвязаных з эканомікай, атрымаў міністар эканомікі, працы й сацыяльнай палітыцы Ежы Хаўснэр.