Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:10 ]  Польскі Сэйм заклікае ЗША адмяніць візы для палякаў

ВАРШАВА. Польскі Сэйм папрасіў ЗША адмяніць візы для палякаў. Парлямант Польшчы падрыхтаваў праэкт рэзалюцыі, ў якой заклікае ўлады ЗША скасаваць візавы рэжым для грамадзянаў Польшчы. За прыняцьцё гэтай рэзалюцыі гатовыя прагаласаваць большасьць парляманцкіх фракцыяў. Заклік тлумачыцца наступным чынам – Польшча з’яўляецца надзейным саюзьнікам ЗША ў Эўропе, што было чарговым разам даказана ў часе ваеннай апэрацыі ў Іраку. ”З другога боку, -- гаворыцца ў дакумэнце, -- ад нас па-ранейшаму патрабуюцца візы для знаходжаньня ў ЗША.”
XS
SM
MD
LG