ВІЛЬНЯ. Літоўская вайскоўцы прыбылі ў Ірак для ўдзелу ў міратворчай місіі. 44 літоўскія вайскоўцы будуць несьці службу ў раёне горада Басра ў складзе дацкага батальёну ў сэктары, які кантралюе Вялікая Брытанія. Як паведамляе міністэрства абароны Літвы, літоўцы будуць патруляваць вуліцы, ахоўваць розныя аб’екты й працаваць на кантрольных пастах. Напачатку жніўня Літва накіруе ў Ірак яшчэ 45 вайскоўцаў, якія будуць выконваць міратворчую місію ў польскім сэктары.