ПРАГА. Пілёты найбуйнейшай чэскай авіякампаніі “ЧСА” патрабуюць павялічэньня заробкаў. Калі іхняе патрабаваньне ня будзе выкананае, то 17 чэрвеня яны распачнуць страйк. Як паведаміў старшыня прафсаюзнага аб’яднаньня пілётаў кампаніі Радаміл Кратохвіл, пілёты патрабуюць, каб іхнія заробкі сталі такімі ж, як і ў іхніх калегаў у краінах Эўразьвязу. Страйк падтрымаюць наземныя службы кампаніі і інжэнэрна-тэхнічны пэрсанал.