Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:03 ]  У Чэхіі здымуць мастацкі фільм пра тэракт на Дуброўцы


ПРАГА. На праскай кінастудыі “Баррандов” будуць здымаць фільм пад рабочай назвай “Расейскі тэатр” пра трагічныя падзеі ў маскоўскім тэатральным цэнтры на Дуброўцы. Праца над стужкай распачнецца напрыканцы 2003 году. Рэжысэрам фільма будзе чэх Іван Захарыяш, які двойчы атрымліваў ўзнагароду “Залаты леў” за рэклямныя ролікі на фэстывалі рэклямы ў Канах. Фільм пра тэракт на Дуброўцы стане для яго дэбютам ў мастацкім кіно.
XS
SM
MD
LG