ВАШЫНГТОН Прэзідэнт Зша Джордж Буш асудзіў бомбавы напад, які адбыўся сёньня у Ізраілі, і заклікаў усе дзяржавы спыніць фінансавую дапамогу тэрарыстам. Гэнэральны Сакратар ААН Кофі Анана абмяркаваў сёньня у Вашынгтоне сытуацыю на Блізкім Усходзе з Дзяржаўным сакратаром ЗША Колін Паўэлам. Кофі Анан сказаў, што лідары Палестыны і Ізраілю абодвы маюць прытрымлівацца рашэньняў міжнароднага пляну “дарожнае мапы” дзеля міру на Блізкім Усходзе. ААН абвясьціла заяву Гэнэральнага Сакратара Кофі Анана , у якой ён асуджае бомбавы напад як тэрарыстычны акт забойцы-самагубцы.