ЕРУСАЛІМ. Паводле афіцыйных крыніцаў Ізраіля, 16 чалавек загінулі і больш як 70 параненыя ў выніку выбуху пасажырскага аўтобусу ў цэнтры Ерусаліму у часы пік ў пасьля палудню. Напад зрабіў забойца-самагубца. Аўтобус зьнішчаны цалкам. Меней чым прах гадзіну пасьля тэракту ў Ерусаліме ізраільскія гэлікоптары накіравалі ракетныя удары на палестынскія аб’екты ў паласе Газа. Забітыя 7 чалавек, улучна з адным зь лідараў Хамасу, паводле зьвестак з Палестыны.