Cёньня ў Горадні суд разгледзіў скаргу старшыні аб’яднаньня “Ратуша” Аляксандра Міленкевіча. У красавіку яго аштрафавалі за тое, што пры наяўнасьці рызографу ня было ліцэнзіі на паліграфічную дзейнасьць. Цяпер “Ратуша” перадала рызограф арганізацыі (навучальнай установе), якая мае такую ліцэнзію. Старшыня “Ратушы” падаў заяву у суд пра скасаваньне штрафу, які быў прызначаны у яго адсутнасьці. Судзьдзя прызнала, што “Ратуша” паводле статуту мае права на выдавецкую дзейнасьць. Пастанова пасьля перагляду справы будзе вядомая заўтра раніцай.