Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:08 ]  Ізраіль адказаў на тэракт у Ерусаліме бамбаваньнем палестынскіх тэрыторыяў


ЕРУСАЛІМ. Найменш шаснаццаць чалавек загінулі і больш як 60 параненыя ў выніку выбуху аўтобусу на адным з самых дзейных перакрыжаваньняў Ерусаліму. Паводле папярэдніх дадзеных ізраільскай паліцыі, тэрарыст-самагубца напэўна зайшоў у аўтобус, калі той спыніўся ля гандлёвага цэнтру, і прывёў у дзеяньне магутную выбуховую прыладу. Выбух быў чуваць у аддаленых кварталах места. Аўтобус зьнішчаны цалкам. Палестынская экстрэмісцкая арганізацыя Хамас узяла на сябе адказнасьць за тэракт і назвала яго актам адплаты Ізраілю за спробу зьнішчыць аднаго зь ейных лідараў – Абдэль Азіза Ранцісі. Неўзабаве пасьля тэракту ў Ерусаліме ізраільскія гэлікоптпры збамбавалі аб’екты ў паласе Газа. Забітыя 6 чалавек, улучна з адным зь лідараў ваенізаванага крыла Хамасу.
XS
SM
MD
LG