Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:48 ]  35 чэчэнцаў падалі прашэньні на амністыю


МАСКВА Афіцыйны прадстаўнік Расейскай Фэдэральнай Службы Бясьпекі заявіў сёньня, што прашэньні на амністыю падалі 35 чэчэнскіх ваяўнікоў. Паводле расейскай афіцыйнай інфармацыі, у Чэчэніі каля 2000 чалавек змагаюцца са зброяй у руках. Амністыі падлягаюць толькі тыя, хто ня зьдзяйсьняў забойствы. Праваабаронцы аднак засьцярагаюць, што новы закон пра амністыю можа пакрываць тых расейскіх вайскоўцаў, якія зьдзяйсьнялі вайсковыя злачынствы у Чэчэніі, такія як гвалт і забойствы.
XS
SM
MD
LG