ЕРУСАЛІМ. Найменш дзевяць чалавек загінулі і больш як 50 параненыя ў выніку выбуху аўтобусу на адным з самых дзейных перакрыжаваньняў Ерусаліму. Паводле папярэдніх дадзеных ізраільскай паліцыі, тэрарыст-самагубца напэўна зайшоў у аўтобус, калі той спыніўся ля гандлёвага цэнтру, і прывёў у дзеяньне магутную выбуховую прыладу. Выбух быў чуваць у аддаленых кварталах места. Аўтобус зьнішчаны цалкам. Учора палестынская экстрэмісцкая арганізацыя Хамас пагражала актамі адплаты Ізраілю за спробу зьнішчыць аднаго зь ейных лідараў – Абдэль Азіза Ранцісі. Як паведаміў прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар, прэзыдэнт ЗША Джордж Буш моцна зганіў тэракт. З крытыкай экстрэмістаў выступілі таксама палестынскія афіцыйныя асобы.