Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:08 ]  Прэзыдэнт Казахстану прыняў адстаўку прэм’ер-міністра


АСТАНА. Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прыняў сёньня адстаўку прэм’ер-міністра краіны Імангалі Тасмагамбэтава. Паводле Тасмагамбэтава, ягоная адстаўка зьвязаная з сытуацыяй вакол зацьверджаньня зямельнага кодэксу, якім у рэспубліцы ўводзіцца прыватная ўласнасьць на зямлю. Зямельны кодэкс быў прыняты ў сёлетнім траўні ва ўрадавым варыянце, пасьля таго як непрыхільнікі кодэксу не змаглі правесьці праз парлямант вотум недаверу габінэту міністраў. Учора Канстытуцыйная рада – на просьбу прэзыдэнта Назарбаева – разгледзіла Зямельны кодэкс і прызнала яго адпаведным Канстытуцыі. Аднак бальшыня партыяў і грамадзкіх арганізацыяў па-ранейшаму лічаць патрэбным правесьці рэфэрэндум у пытаньні прыватнай уласнасьці на зямлю.
XS
SM
MD
LG