Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:53 ]  У Маскве асуджаны былы палкоўнік расейскай контрразьведкі


МАСКВА. Сёньня ў Маскве ваенны суд асудзіў на 18 гадоў турэмнага зьняволеньня былога палкоўніка Ўправы контрразьведкі Службы зьнешняй разьведкі Расеі Аляксандара Запарожскага. Яго прызналі вінаватым у дзяржаўнай здрадзе. Пракурор патрабаваў асудзіць Запарожскага на 16 гадоў пазбаўленьня волі. Паводле сьледства, Запарожскі на працягу пяці гадоў перадаваў спэцслужбам ЗША сакрэтную інфармацыю. Сам ён не прызнае сябе вінаватым і патрабуе поўнага апраўданьня. Аляксандар Запарожскі быў затрыманы расейскай контрразьведкай у 2001 годзе ў Маскве. Ягоным сталым месцам дыхарства былі Злучаныя Штаты, дзе ён працаваў у аднэй з прыватных кампаніяў.
XS
SM
MD
LG