ГААГА. Сёньня Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе перададзены былы кіраўнік службы бясьпекі Сэрбіі Ёвіца Станішыч. Яго абвінавачваюць у арганізацыі этнічных чыстак у Босьніі й Харватыі ў часе грамадзянскай вайны 90-ых гадоў. Раней Гаагскаму трыбуналу быў выдадзены намесьнік Станішыча – Франка Сіматавіч.