ГОМЕЛЬ. У Гомельскім абласным судзе працягваеццца разгляд справы паводле зыску ўправы юстыцыі аблвыканкаму аб закрыцьці грамадзкага аб'яднаньня "Грамадзянскія ініцыятывы". Управа юстыцыі абвінаваціла арганізацыю ў парушэнні справаводзтва й нямэтавым выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі. Паводле намесьніка старшыні грамадскага аб'яднання Уладзімір Кацора, ў абвінавачваньня не хапае доказаў таго, што "Грамадзянскія ініцыятывы" сапраўды зрабіла гэтыя парушэньні.