Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:20 ]  У Брусэлі Латвія, Літва, Эстонія і Грузія падпішуць чатырохбаковае ваеннае пагадненьне

БРУСЭЛЬ. Сёньня ў Брусэлі Латвія, Літва, Эстонія і Грузія падпішуць чатырохбаковае ваеннае пагадненьне ў справе кіраваньня крызысамі й рэсурсамі. Як паведамляецца, урачыстасьць падпісаньня пройдзе ў часе традыцыйнай сустрэчы кіраўнікоў ваенных ведамстваў краінаў-сяброў і партнэраў НАТА. Апрача гэтага ў Брусэлі будуць абмеркаваныя пытаньні інтэграцыі ў НАТА Грузіі і выкананьне пляну індывідуальнага партнэрства.
XS
SM
MD
LG