ПОРЫ (Фінляндыя). У Фінскім месьце Поры праходзіць міністэрская сесія Рады краінаў Балтыйскага мора. У часе свайго выступу на сэсіі міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заклікаў удзельнікаў не дапусьціць раптоўнага разрыву сувязяў паміж Расеяй і краінамі, якія 1 траўня 2004 году стануць сябрамі Эўрапэйскага Зьвязу. З 10 краінаў-удзельніцаў Рады да Зьвязу павінны будуць далучыцца чатыры: Літва, Латвія, Эстонія й Польшча.