ВАРШАВА. Як паведамляюць польскія сродкі масавай інфармацыі, за ваенныя самалёты ЗША F-16 польскія падаткаплацельшчыкі змушаныя будуць заплаціць дадаткова 700 мільёнаў даляраў. Гэта зьвязана з прыняцьцём Польшчы ў Эўразьвяз. Летась ЗША выйгралі конкурс на пастаўкі польскаму войску 48 шматфункцыянальных ваенных самалётаў. Сума кантракту склала 3.5 мільярды даляраў. Але ў ёй не былі ўлічаныя мытныя й іншыя падаткі і акцызы, якуія краіна мусіць заплаціць у агульную касу Эўразьвязу, паколькі на Польшчу, як на сябра Зьвязу будзе распаўсюджвацца заканадаўства гэтай арганізацыі.