Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:49 ]  Наступныя выбары прэзыдэнта Ўкраіны пройдуць у належны тэрмін


КІЕЎ. Наступныя выбары прэзыдэнта Ўкраіны пройдуць у апошнюю нядзелю 2004 году, як гэта і прадугледжана Канстытуцыяй краіны – сказаў украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма ў часе кансультацыяў з прадстаўнікамі парляманцкіх фракцыяў у пытаньні палітычнай рэформы. Кучма заклікаў дэпутатаў да кампрамісу ў палітычнай рэформе і адзначыў, што найбольш дыскусыйнымі сярод палітыкаў зьяўляюцца пытаньні абраньня прэзыдэнта, парляманту і мясцовых радаў цягам адного году. Частковыя разыходжаньні ёсьць у пытаньнях двухпалатнага парляманту, скарачэньне колькасьці народных дэпутатаў і прыняцьцё законаў на ўсеўкраінскім рэфэрэндуме.
XS
SM
MD
LG