МЕНСК. У сталіцы Беларусі знаходзіцца афіцыйная дэлегацыя пабраціма Менска – польскага места Лодзь. У ейным складзе: супрацоўнік дэпартамэнту разьвіцьця і рэклямы адміністрацыі Лодзі Халіна Шостэк-Бек, начальнік аддзелу міжнародных сувязяў адміністрацыі места Тадэвуш Мікалаеўскі і супрацоўнік адміністрацыі Кшыштаф Стэльмасяк. Мэта іхнага візыту: абмеркаваньне пытаньняў актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў
гандлёва-эканамічнай сфэры і галіне турызму, а таксама падрыхтоўка сёлетніх дзён дзелавога супрацоўніцтва "Менск — Лодзь — 2003".