Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:45 ]  Вугоршчына накіравала ў Ірак групу вайскоўцаў


БУДАПЭШТ. Вугоршчына накіравала ў Ірак групу вайскоўцаў для правядзеньня падрыхтоўчых мерапрыемстваў у справе дыслякацыі ў краіне асноўнай часткі вайсковага кантынгэнту, які далучыцца да міжнародных стабілізацыйных сілаў у сёлетнім жніўні. Нагадаю, што вугорскі парлямант аднагалосна падтрымаў прапанову накіраваць у Ірак 300 вайскоўцаў у якасьці аддзелу міжнародных сілаў. Паводле міністэрства абароны, яны будуць браць удзел у выкананьні транспартных задачаў і разьмеркаваньні гуманітарнай дапамогі сярод ірацкага насельніцтва.
XS
SM
MD
LG