ГАРОДНЯ. Гарадзенскія мытнікі выявілі дзьве спробы перамяшчэньня кампакт-дыскаў цераз мытную мяжу Беларусі з выкарыстаннем тайнікоў. Абодвы парушэньні выяўленыя ў пункце пропуску "Брузгі-2" пры аглядзе аўтамабіляў, што выязджаюць зь Беларусі ў Польшчу. У абодвух выпадках парушальнікі — беларускія грамадзяне, У першым выпадку была спроба вывезьці 2.050 кампакт-дыскаў з запісам замежных выканаўцаў коштам 1 млн. 87 тыс. рублёў. Дыскі, а таксама аўтамабіль "Фальксваген-Сантана" коштам 1 млн рублёў, дзе быў схаваны тавар, канфіскаваныя. У другім выпадку у спецыяльна зробленым тайніку ў аўтамабілі "Фальксваген-Пасат" было схавана 7.100 кампакт-дыскаў коштам 3 млн. 550 тыс. рублёў. Па гэтым факце вядзецца праверка.