Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:38 ]  Памёр народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосьцік

МЕНСК. Учора на 70-м годзе жыцьця памёр старэйшы актор Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, народны артыст Беларусі Валянцін Белахвосьцік. Актор вядомы па спектаклях, "Князь Вітаўт", "Раськіданае гняздо", "Касьцюмер". Ён стварыў дзесяткі роляў у кіно: "На ростанях", "Воўчая зграя" і інш. У Купалаўскі тэатр Белахвосцік прыйшоў задоўга да атрыманьня акторскай адукацыі. Цяпер на сцэну выходзяць ягныя дачка і ўнучка. Грамадзянская паніхіда па актору пройдзе 12 чэрвеня ў Купалаўскім тэатры, якому ён служыў амаль 50 гадоў.
XS
SM
MD
LG