Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:37 ]  Сёньня ў Інсбруку пройдзе адборачны матч па футболе паміж зборнымі Аўстрыі і Беларусі


ІНСБРУК. Сёньня ў 21 гадзіну 30 хвілінаў паводле менскага часу на стадыёне "Цівалі" ў Інсбруку пачнецца адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2004 года па футболе паміж нацыянальнымі зборнымі Аўстрыі і Беларусі. Перад гэтым матчам становішча ў 3-й адборачнай групе наступнае: Галандыя — 13 пунктаў Чэхія — 10, Аўстрыя — 6, Беларусь і Малдова па 3. "Мы павінны рэабілітавацца за паразу ад Галяндыі, — заявіў трэнер беларускай зборнай Валерый Стральцоў. Сёньня ж, у аўстрыйскім мястэчку Ватэнсе пройдзе адборачны матч чэмпіянату Эўропы паміж маладзёвымі зборнымі Аўстрыі і Беларусі (узрост гульцоў да 21 года). Ад выніку гэтага паядынку залежаць шансы беларускай каманды на выхад у плэй-оф.
XS
SM
MD
LG