Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:29 ]  У Тэгеране адбываюцца масавыя акцыі пратэсту супраць прыватызацыі навучальных установаў

ТЭГЕРАН. Некалькі тысячаў чалавек бралі ўдзел у акцыях пратэсту ў падтрымку студэнтаў, якія адбыліся ў сталіцы Ірану. Хваляваньні пачаліся ў інтэрнатах Тэгеранскага ўнівэрсытэту, дзе студэнты пратэставалі супраць плянаў прыватызацыі некаторых навучальных ўстановаў у Іране. Дэманстранты , якія сабраліся на цэнтральнай плошчы Тэгерану скандавалі антыўрадавыя лёзунгі ды выступалі як супраць прэзыдэнта Махамада Хатамі, так і супраць клерыкаў-артадоксаў. Наш карэспандэнт паведаміў, што паліцыя акружыла дэманстрантаў і абстраляла іх гумовымі кулямі.
XS
SM
MD
LG