ТЭГЕРАН. Кіраўнік ядзернай праграмы Ірану заявіў, што ягоная краіна не хавае ніякія аб’екты, якія падлягаюць інспэктаваньню ААН. Ён абверг абвінавачаньні ў тым, што Іран не дэкляраваў імпарт ўрану ў 1991 годзе і не паведаміў, як ён быў перапрацаваны, пра што гаворыцца ў справаздачы МАГАТЭ. ЗША абвінавачваюць Іран у парушэньні дамовы аб нераспаўсюджаньні ядзернай зброі.