БАГДАД 4 амэрыканскія жаўнэры былі параненыя сёньня ў Іраку, на поўначы Багдаду у часе рэйдавай апэрацыі, у выніку якой былі затрыманыя 384 чалавекі. Апэрацыя мела на мэце вызначыць зоны супраціву войскам кааліцыі і асобных нападнікаў. Ад пачатку вайсковых дзеяньняў у Іраку 20 сакавіка былі забітыя 186 амэрыканскіх і 19 брытанскіх жаўнэраў і 627 – параненыя