БАГДАД. Амэрыканскі грамадзянскі адміністратар Іраку Пол Брэмэр заявіў сёньня, што канчатковы посьпех амэрыканскай місіі ў Іраку будзе залежыць ад устойлівага развіцця ірацкай эканомікі. Сёньня ў Багдадзе Пол Брэмэр абвясьціў аб утварэньні фонду рэканструкцыі Іраку памерам у 100 мільёнаў даляраў. Грошы будуць узятыя ў самім Іраку, будуць выкарыстоўвацца,у прыватнасьці, канфіскаваныя сродкі. Пол Брэмэр выказаў спадзяваньне, што часовая адміністрацыя Іраку можа быць часткова створаная цягам некалькіх тыдняў. Будучы ўрад Іраку, паводле Брэмера, мусіць быць свабодным, дэмакратычным і прадстаўнічым, а Канстытуцыя краіны будзе напісаная самімі іракцамі.