МАСКВА. Фэдэральная служба бясьпекі Расеі сёньня абвінаваціла забароненую групоўку “Партыя іслямскага вызваленьня” у спробе ўсталяваць уласнае кіраваньне на расейскіх тэрыторыях – у былых савецкіх рэспубліках Сярэдней Азіі і у рэгіёнах, дзе дамінуе мусульманскае насельніцтва. Прадстаўнік ФСБ паведаміў, што “Партыя іслямскага вызваленьня” вярбуе вайскоўцаў на барацьбу з расейскімі войскамі ў Чачэніі. У пятніцу ў Маскве ФСБ арыштавала 121 актывіста іслямскай групоўкі са зброяй і выбуховымі рэчывамі. “Партыя іслямскага вызваленьня з’явілася ў Таджыкістане напрыканцы 90-х гадоў і прапагандуе стварэньне адзінага іслямскага халіфату на тэрыторыі краінаў Цэнтральнай Азіі.