ПАРЫЖ. У Францыі адбываецца чарговы страйк. Больш чым у 50 гарадох не працуе грамадзскі транспарт – работнікі пратэстуюць супраць рэформы пэнсійнай сыстэмы. Каркі на аўтастрадах расцягнуліся ў некаторых месцах на 300 кілямэтраў, паколькі страйкуюць чыгуначнікі і кіроўцы міжнародных аўтобусаў. У французскім парляманце сёньня адбыліся дэбаты наконт прапанаванага ўрадам законапраэкту, які прадугледжвае, у прыватнасьці павелічэньне ўзросту выхаду на пэнсію. Як запэўнівае ўрад Францыі, гэта неабходна, каб прадухіліць банкруцтва пэнсійнай сыстэмы.