ТБІЛІСІ У Грузii вызваленыя супрацоўнiкi ААН, якiя былi выкрадзеныя на памежжы Грузii i Абхазii. Чатыры супрацоўнiкi ААН – 2 грамадзянiны Нямеччыны, адзiн грамадзянiн Данii i грузiнскi перакладчык – былi захопленыя невядомымi ўзброеннымi людзьмi у мiнулы чацьвер у Кадорскай цясьнiне.
Грузiнскiя улады паведамляюць, што выкрадальнікі патрабавалі некалькi мільёнаў даляраў за закладнікаў. ААН заявiла, што ня будзе плацiць выкуп. Мяркуецца, што закладнiкаў вызвалiлi бяз выкупа.