ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія вайскоўцы сёньня працягвалі дэмантаж пустых дамоў ізраільскіх пасяленцаў на незаконна захопленных палестынскіх тэрыторыях у адпаведнасьці з плянам блізкаўсходняга мірнага ўрэгуляваньня. Было зьліквідавана прынамьсі дзевяць дамоў. Адзін зь міністраў палестынскага кабінэту Ясэр Абэд Раба назваў гэтыя дзеяньні ізраільцаў падманнай гульнёй. Лідар ізраільскіх пасяленцаў Бензі Ліберман, у сваю чаргу, заявіў, што прадстаўнікі Зьвязу пасяленцаў ня будуць выступаць супраць вайскоўцаў, але вывядуць на вуліцы ізраільскіх гарадоў дзесяткі тысячаў дэманстрантаў з пратэстамі супраць дэмантажу паселішчаў.