Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:24 ]  ЗША заклікалі Паўночную Карэю адмовіцца ад ядзерных амбіцыяў


ВАШЫНГТОН. ЗША заклікалі Паўночную Карэю адмовіцца ад ядзерных амбіцыяў і сканцэнтравацца на вырашэньні харчовай праграмы ў сваёй краіне. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар выступіў з такім заклікам пасьля заяваў Пхэньяну пра тое, што валоданьне ядзернай зброяй – найлепшы сродак накарміць галоднае насельніцтва, паколькі ён дае магчымасьць вызваліць дадатковыя сродкі коштам скарачэньня звычайных узбраеньняў. Флэйшар адзначыў, што падобныя цьверджаньні толькі даводзяць, што кіраўніцтва КНДР сьвядома пазбаўляе свой народ жыцьцёва патрэбных рэсурсаў. Найбольшую пагрозу бясьпецы народу Паўночнай Карэі ўяўляе сам урад гэтай краіны – сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЗША.
XS
SM
MD
LG