Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:23 ]  Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў выказаўся на карысьць моцнага даляру


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш ізноў выказаўся на карысьць моцнага даляру. Буш патлумачыў цяпершнюю слабасьць курсу даляру ў адносінах да іншых вядучых валютаў (у прыватнасьці да эўра) тым, што інвэстары спрабуюць гуляць на розьніцы адсоткавых ставак у Эўропе і ЗША. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў заявіў, што цяпер пазыцыі даляру пачнуць умацоўвацца, таму што эўрапэйскія банкі пачалі зьніжаць адсоткавыя стаўкі.
XS
SM
MD
LG