Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:45 ]  Афганскі лідар паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб папярэдзіць тэракты

КАБУЛ. Афганскі лідар Хамід Карзай выказаў спачуваньне кіраўніцтву Нямеччыны ў сувязі са сьмерцяй нямецкіх міратворцаў у выніку нядаўнага тэракту ў Кабуле. Карзай паабяцаў зрабіць усё магчымае, каб папярэдзіць тэракты ў Афганістане. Паводле афганскага лідара, тэрарыст-самагубца, які выбухнуў аўтобус з вайскоўцамі, ня быў афганцам. Грамадзянінам якой краіны мог быць тэрарыст – Карзай не ўдакладніў. Сёньня ж, губэрнатар паўдзённай афганскай правінцыі Забуль Хамідула Токі паведаміў, што ў ягоным рэгіёне зьявіліся ўлёткі з заклікам да афганскіх сілаў бясьпекі выступіць супраць цэнтральнай улады начале з Карзаем.
XS
SM
MD
LG