АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Пяць краінаў заклікалі Раду бясьпекі ААН абмеркаваць прапанову ЗША працягнуць яшчэ на адзін год выключэньне з юрыстдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суду міратворцаў ЗША ў складзе сілаў ААН. З такой ініцыятывай выступілі Канада, Ярданія, Новая Зэляндыя, Швайцарыя і Ліхтэнштэйн. Толькі пяцёра з 15 цяперашніх сяброў Рады бясьпекі ААН ратыфікавалі пастанову пра стварэньне Міжнароднага крымінальнага суду.