БАГДАД. Сёньня йрацкі штотыднёвік “Аль-Архар” пачаў публікаваць імёны тысячаў жыхароў краіны, якія прапалі бязь вестак, альбо былі пакараныя сьмерцяй у часе кіраваньня Садама Хусэйна. У першым сьпісе 2001 чалавек. Такія публікацыі будуць працягвацца ў наступных нумарах выданьня. Штотыднёвік заклікае зьвяртацца па дадатковую інфармацыю ў Асацыяцыю былых зьняволеных. Ад часе падзеньня рэжыму Садама Хусэйна ў розных раёнах Іраку знойдзеныя дзясяткі масавых пахаваньняў, у некторых зь іх знойдзеныя парэшткі зьніклых бязь вестак іракцаў.