Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:23 ]  У Чачні склалі зброю больш як 30 чачэнскіх ваяўнікоў


ГРОЗНЫ. У Чачні пасьля прыняцьця закону пра амністыю склалі зброю больш як 30 чачэнскіх ваяўнікоў. Паводле агэнства Інтэрфакс, гэта, пераважна, выхадцы з Ачхой-Мартанскага раёну. Сытуацыя ў рэспубліцы застаецца складанай. Толькі паводле афіцыйных дадзеных, цягам мінулых содняў у Чачні загінулі шасьцёра супрацоўнікаў сілавых структураў і 14 былі параненыя. У вёсцы Катыр-Юрт сёньня быў забіты намесьнік гэнэральнага дырэктара прадпрыемства “Грознафта” Абдула Арсанукаеў.
XS
SM
MD
LG