ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш выказаў надзею, што палестынскі й ізраільскі бакі наладзяць сумесную працу дзеля прадухіленьня гвалту з тым, каб была створаная рэальная Палестынская дзяржава. Адказваючы на пытаньні карэспандэнтаў у Белым Доме Джордж Буш сказаў, што арабскія людзі разумеюць, што гвалт прыводзіць толькі да пакутаў.