Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:11 ]  77 с паловай адсоткаў польскіх выбаршчыкаў выказаліся за далучэньне краіны да Эўразьвязу


ВАРШАВА. Паводле апошніх дадзеных 77 с паловай адсоткаў польскіх выбаршчыкаў выказаліся за далучэньне краіны да Эўразьвязу. Як паведаміў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Польшчы Фэрдынант Рымаж, яўка выбаршчыкаў склала 59 адсоткаў, гэта больш за неабходныя 50 адсоткаў, каб рэферэнум быў прызнаны. Польскі прэзыдэнт Аляксандар Квасьнеўскі заявіў, што ягоная краіна падцьвердзіла сваё імкненьне вярнуцца ў Эўропу. Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Рамано Продзі й Канцлер Нямеччыны Герхард Шродар павіншавалі Польшчу з вынікамі рэферэндуму, з тым, што краіна выкарыстала гэты гістарычны шанец. Польшча стала шостай з дзесяці краінаў-кандыдатаў ў Эўразьвяў, дзе адбыўся рэферэндум. За далучэньне да Эўразьвязу ўжо выказаліся грамадзяне Мальты, Вугоршчыны, Кіпру. Літвы й Славакіі. 13-14 чэрвеня рэферэндум аб далучэньні да Эўразьвязу адбудзецца ў Чэхіі.
XS
SM
MD
LG