РАМАЛАГ. Сёньня прэм’ер-міністар Палестынскае аўтаноміі Махмуд Абас выказаўся за аднаўленьне дыялёгу з экстрэміскімі палестынскімі групоўкамі, каб упэўніць іх скласьці зброю й спыніць гвалт. Сёньня на прэсавай канферэнцыі палестынскі лідэр асудзіў ўчорашныя напады, у выніку якіх загінулі 5 ізраільскіх вайскоўцаў і 5 палестынцаў. Абас аднак заявіў, што ён ня будзе ўжываць сілу супраць ваяўнікоў экстрэміскіх груповак. Сёньня Ізраіль пачынае дэмантаваць габрэйскія паселішчы на Заходнім беразе Ярдану. Згодна з мірным плянам развязваньня блізкаўсходняга кпанфлікту Ізраіль мусіць дэмантаваць усе габрэйскія паселішчы на палестынскіх тэрыторыях