Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:51 ]  Украіна ўвяла дзесяцідзённы каранцін для тых, хто прыехаў з краінаў з эпідэміяй атыповай пнэўманіі


КІЕЎ. Украіна ўвяла дзесяцідзённы каранцін для тых, хто прыехаў з краінаў, дзе распаўсюджная эпідэмія атыповай пнэўманіі. Гэтак вызначыў украінкі ўрад. Абласному кіраўніцтву даручылі абсталяваць ля памежных пунктаў пропуску адмысловыя памяшканьні для каранціна. Міністэрства замежных справаў Украіны і Памежны Камітэт павінны прыпыніць да асобага распараджэньня выдачу візаў грамадзянам Кітаю і Сынгапуру, а гэтаксама уезд на тэрыторыю гэтых дзяржаваў украінскіх грамадзянаў. Украінскі ўрад выдаткаваў міністэрству аховы здароўя амаль 2 мільёны даляраў для правядзеньня дадатковых прафіляктычных, супрацьэпідэмічных і дэзынфэкцыйных мераў.
XS
SM
MD
LG