МАСКВА. Парлямэнтарыі краінаў СНД рэкамэндуюць дзяржавам СНД прыняць мадэльны закон “Аб мовах”. Законапраэкт “Аб мовах” ўжо ўнесены ў Межпарляманцкую Асамблею СНД і уяўляе сабой сукупнасьць прынцыпаў і прававых нормаў ў моўнай сфэры ў дзяржавах СНД. У дакумэнце прадугледжана, што расейская мова мае на тэрыторыі Садружнасьці статус афіцыйнае мовы СНД. У адпаведнасьці з законапраэктам кожная дзяржава СНД гарантуе грамадзянам забесьпячэньне права выбару мовы выхаваньня й навучаньня