Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:46 ]  У Літве пачаліся міжнародныя ваенныя манэўры “Бурштынавая надзея-2003"


ВІЛЬНЯ У Літве пачаліся міжнародныя ваенныя манэўры “Бурштынавая надзея-2003”. У іх бяруць удзел амаль 2 тысячаў вайскоўцаў і цывільнычх грамадзянаў з 9 краінаў – Вялікай Брытаніі, Даніі, Нямеччыны, Канады, Польшчы, Фінляндыі, Латвіі, Эстоніі й Літвы, якая выставіла самы вялікі кантынгент – 1200 жаўнэраў і афіцэраў. Як паведаміў камандуючы сухапутнымі войскамі Літвы брыгадны генерал Валдас Туткус, у часе манэўраў будуць адпрацоўвацца мэтады пераадольваньня крызісаў паводле стандартаў НАТО. “Бурштынавая надзея-2003” – гэта самыя маштабныя ваенныя манэўры на тэрыторыі Літвы пасьля яе запрашэньня далучыцца да НАТО. Манэўры працягнуцца да 20 чэрвеня.
XS
SM
MD
LG