Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 12:43 ]  Прэзыдэнт Чэхіі падпісаў указ аб прызначэньні новага міністра абароны


ПРАГА. Сёньня прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў указ аб прызначэньні новым міністрам абароны Міраслава Кастэлку. Да прызначэньня 52-гадовы Кастэлка працаваў першым намесьнікам міністра абароны. Прэзыдэнт Чэхіі лічыць, што пры новым міністры “ваенная рэформа ў чэскім войску будзе працягвацца.” У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Чэхіі, кандыдытуру на пост міністра абароны прапаноўвае прэм’ер-міністар. Пры выбары кандыдата кіраўнік ураду Уладзімер Шпідла кіраваўся рэкамэндацыямі былога міністра абароны Яраслава Тврдзіка. Кастэлка стаў першым беспартыйным міністрам у кааліцыйным урадзе, які ўзначальвае старшыня Чэскай сацыял-дэмакратычнай партыі Уладзімер Шпідла. Міраслаў Кастэлка заявіў, што ня мае намеру ўваходзіць у шэрагі гэтай партыі
XS
SM
MD
LG