Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:11 ]  Польшча прагаласавала за далучэньне да Эўразьвязу


ВАРШАВА. У Польшчы завершыўся двухдзённы рэфэрэндум у пытаньні далучэньня краіны да Эўразьвязу. Колькасьць удзельнікаў рэфэрэндуму перавысіла 60% ад агульнай колькасьці выбаршчыкаў Польшчы, што азначае, што плебісцыт адбыўся. Пераважная большасьць выбаршчыкаў падтрымала далучэньне краіны да аб’еднанай Эўропы. Прэзыдэнт Польшчы Алякандр Квасьнеўскі першым прывітаў вынікі рэфэрэндуму і сказаў, што Польшча вяртаецца ў Эўропу. Прэзыдэнт Эўракамісіі Рамана Продзі заявіў, што грамадзяне Польшчы поўнасьцю разумелі, што яны мусяць зрабіць гістарычны выбар. За далучэньне да Эўразьвязу прагаласавалі ўжо Мальта, Славенія, Вугоршчына, Літва й Славаччына. Напрыканцы гэтага тыдню – 13 і 14 чэрвеня рэфэрэндум што да далучэньня краіны да Эўразьвязу адбудзецца ў Чэхіі.
XS
SM
MD
LG