Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:47 ]  Кандаліза Райс заявіла, што ЗША надалей падтрымоўваюць Махмуда Абаса


ВАШЫНГТОН. Дарадца прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Кандаліза Райс заявіла сёньня, што Вашынгтон па-ранейшаму падтрымлівае палестынскага прэм’ер-міністра Махмуда Абаса, і што сёньняшні напад у сэктары Газа не павінен паставіць пад пагрозу блізкаўсходні мірны працэс. Райс таксама сказала, што Ізраіль і палестынцы павінны далей прытрымлівацца рашэньняў, прынятых падчас сустрэчы на вышэйшым узроўні на гэтым тыдні. На саміце Махмуд Абас заабавязаўся спыніць палестынскія напады, а прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон абяцаў рухацца ў накірунку ліквідацыі габрэйскіх пасяленьняў. Сёньня ж дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў Ясіра Арафата прыкласьці больш намаганьняў для мірнага працэсу.
XS
SM
MD
LG