ЕРУЗАЛІМ. Прынамсі чатыры ізраільскія вайскоўцы забітыя ў выніку нападу палестынскіх баевікоў на кантрольна-прапускны пункт Эрэц на мяжы Ізраілю і сэктару Газа. Як паведаміла ізраільскае радыё, параненыя яшчэ васьмёра ізраільцаў і некалькі палестынцаў, што знаходзіліся непадалёк. Вагнём у адказ трое баевікоў забітыя. Адказнасьць за напад узялі на сябе тры палестынскія групоўкі – Хамаз, Фатх і Ісьлямскі джыхад.
Напярэдадні ў паўднёвай частцы сэктару Газа ізраільскі патруль застрэліў палестынца, які пачаў страляць па машыне з габрэйскімі пасяленцамі. Адразу пасьля сёньняшняга нападу прэс-сакратар ізраільскага ўраду Аві Пазнэр заклікаў палестынскага прэм’ер-міністра Магуда Абаса пакласьце канец дзейнасьці непрымірымых баевікоў.