Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:45 ]  Папа Рымскі Ян Пвал ІІ падкрэсьліў важнасьць сям'і


ЗАГРАБ. Папа Рымскі Ян Павал ІІ падкрэсьліў сёньня важнасьць сям’і падчас імшы з ўдзелам 100 тысяч чалавек у харвацкім горадзе Рыека. У імшы апрача харватаў бралі ўдзел шматлікія паломнікі з Вугоршчыны, Славеніі, Італіі і Польшчы. У набажэнстве таксама браў удзел прэм’ер-міністар Харватыі Івіца Рачан. Учора падчас імшы ў горадзе Осіека папа заклікаў да замірэньня народаў былой Югаславіі, да салідарнасьці і сацыяльнай справядлівасьці. Ён таксама сустрэўся зь дзеячамі Сэрбскай Праваслаўнай царквы. Сёньня – чацьверты дзень пяцідзённага візыту пантыфіка ў Харватыю. Гэта яго трэці візыт у гэтую краіну і сотае замежная падарожа. Падчас казаньня сёньня папа заявіў, што сучаснае грамадзтва трагічна фрагмэнтаванае і падзеленае і заклікаў прыстуных быць “людзьмі надзеі”.
XS
SM
MD
LG