Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:43 ]  Параненых у Афганістане вайскоўцаў даставілі ў Нямеччыну


КАБУЛ. Нямецкія вайскоўцы са складу сілаў міжнароднай бясьпекі ў Афганістане, якія ўчора былі цяжка параненыя ў выніку тэрарыстычнага акту, сёньня накіраваныя самалётам у Нямеччыну. Учора ў выніку выбуху аўтобуса зь нямецкімі міратворцамі загінулі чацьвёра і 31 чалавек быў паранены. У аўтобус урэзаўся аўтамабіль-таксі з выбухоўкай, якім кіраваў тэрарыст-сьмертнік. Міністар абароны Нямеччыны Пэтэр Штрук, заявіў, што да тэракту мае дачыненьне “Аль-Каіда”. Прадстаўнік камандаваньня міратворцаў ня выключыў новых тэрарыстычных актаў і абвесьціў аб новых больш жорсткіх захадах бясьпекі.
XS
SM
MD
LG